Слонімскі палянэз

У Слоніме выйшаў літаратурны альманах «Пад гукі палянэзу», куды ўвайшлі творы сямнаццаці мясцовых аўтараў — сяброў літаб’яднаньня імя Анатоля Іверса. Прадмову да зборніка напісала Данута Бічэль.

Помнік пісанцы

Ва ўкраінскай вёсцы Браткаўцы (Львоўская вобласьць) на Пакровы адкрыюць помнік велікоднаму яйку — пісанцы. Сам помнік паставілі пяць гадоў таму, на 2000-годзьдзе Хрыстовага нараджэньня, але тады забракавала грошай на канчатковую «даводку».

АВ

Краіна Літва

У Літве пабачыла сьвет новае грандыёзнае выданьне — кніга «Гісторыя старажытнай Літвы. 1009—1795 гады», аналяг нашай «Краіны Беларусі».

Гэта вялікая для нашых суседзяў падзея адзначалася на адпаведным узроўні. Прэзэнтацыя прайшла ў панядзелак, у белай залі Палацу прэзыдэнта з асабістым удзелам Валдаса Адамкуса, які й адчыніў урачыстасьць. З гонарам прамаўлялі аўтар, вядомы прафэсар Альфрэдас Бумблаўскас, і выдавец, Раймондас Пакніс. Праца над кнігай заняла 9 гадоў, а яе вынікам стаў фаліянт у 488 старонак і больш за 1300 ілюстрацый. Творчы калектыў зрабіў яе для ўсіх катэгорый грамадзян, стараючыся, каб «яна была як тэлевізар з дыстанцыйным пультам кіраваньня: не падабаецца — пераключаеш каналы», — сказаў у прамове А.Бумблаўскас. Пакуль кніга толькі па-нямецку, але плянуецца перавыданьне на ангельскай і польскай мовах.

Дзяніс Раманюк

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0