На рынку ў Баранавічах 8‑лiтровае вядро ягады каштуе 25 тысяч рублёў.

Летась чарнiцы былi не такiя дарагiя. Гэта ад недароду, але таксама ад вялікага попыту на рэдкія ў Эўропе ягады. Чарніцы масава скпаюць прадпрымальнікі на экспарт.

Ураджай чарніцаў зьменшыўся ня толькі праз кліматычныя асаблівасьці гэтага году, але і праз масавае сапсаваньне ягадніку ад збору «камбайнамі» — прыладамі, падобнымі да вiдэльцаў. Чарнiчнiк пасьля такога абчэсваньня адрастае марудна. Такi збор забаронены законам, але хто там у лесе глядзіць і хто карае?

Што датычыць другiх ягад, то за трохлiтровае вядзерца малiнаў у Барнавічах просяць 8 тысяч, вядро (10 лiтраў) вiшняў — 18 тысяч, парэчак (10 лiтраў) — 7 тысяч рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?