У «НН» была згадка пра полацкіх знаўцаў беларускай мовы. І мне захацелася напісаць пра нашых гарадзенскіх знаўцаў.

Па-першае, вынікі цэнтралізаванага тэставаньня па беларускай мове (за мінулы год). Гарадзенская вобласьць заняла другое месца, толькі на 0,04 бала саступіўшы Менскай. Прычым нашы школьнікі атрымалі большы сярэдні бал, чым вучні гарадзкіх школ Меншчыны. Нас пацягнула назад вёска. Увогуле, я заўважыла (хоць хтосьці, можа, аспрэчыць), што вясковая моладзь адракаецца ад роднай мовы ахвотней, чым гараджане. Але гэта тэма для асобнага разважаньня.

Што датычыцца алімпіяды, то няварта забываць, што 13 гадоў запар «Ладзьдзя ведаў» належала камандзе Гарадзенскай вобласьці. Сёлета «Ладзьдзя ведаў» стала для нас ладзьдзёй роспачы. Бліскуча выступілі дзевяціклясьнікі, добра высупілі дзесяціклясьнікі, вучні адзінаццатых класяў праваліліся.

Але я ўпэўнена, што ў нашай вобласьці сакрэты мовы ведаюць найлепш. Мы яшчэ будзем перамагаць.

Алена Карп, Карэлічы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0