Прапаную ў гонар 100-годзьдзя «Нашай Нівы» правесьці ў Менску 10 лістапада 2006 году турнір 100 аматараў шашак — падпісчыкаў і прыхільнікаў газэты.

Турнір мог бы адбыцца па швайцарскай сыстэме ў дзевяць тураў.

Кожнаму са 100 удзельнікаў прысвоім нумар, адпаведны аднаму з гадоў з 1907 па 2006. І пабачым, які год пераможа.

Калі прапанова будзе прынята, з ахвотай вазьму ўдзел у працы аргкамітэту.

Для сябе, сына і дачкі рэзэрвую гады. 1951 — Балахоўскі Канстанцін, майстар спорту. 1971 — Івашкевіч Натальля, кандыдат у майстры спорту.

1983 — Балахоўскі Віктар, кандыдат у майстры спорту.

Кастанцін Балахоўскі, майстар спорту па шашках, старшыня праўленьня ГАШК «Дэбют»

Ад Рэдакцыі. Папярэдняя згода.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0