Восем падарункаў, за якія не будзе сорамна перад вашай дзяўчынай 11

Аўтар: Піліп Каваленка

Задача першых дзён сакавіка для большасці мужчын — парадаваць сваіх спадарынь і не аблажацца. На гэтую тэму напісаныя тысячы артыкулаў, напэўна, ужо і кандыдацкія абароненыя, але што ні свята, працягваецца карагод бесталковых падарункаў.

Хопіць! Адмыслова для вас мы склалі невялічкі топ рэчаў, якія ваша каханая абавязкова ацэніць. Мужчыны, чытайце ўважліва! А жанчынам раім паказаць гэты матэрыял сваім палавінкам.

Смартфон

Не спяшайцеся думаць, што пад выглядам «арыгінальных» прэзентаў мы вам падсунулі спіс банальнасцяў. Па-першае, смартфон — сёння рэч проста жыццёва неабходная. А па-другое, цяпер тэхналогіі развіваюцца настолькі імкліва, што праз год-другі ваш гаджэт проста маральна старэе.

Вы ж не хочаце, каб ваша дзяўчына раздражнялася праз тое, што смартфон зноў «тармозіць» і «думае»? Таму трэба прыглядзецца да новых мадэляў, тым больш ёсць выбар на любы бюджэт, да ўсяго можна набыць тэлефон у растэрміноўку.

Кававарка ці кавамашына

Гэта такі тып рэчаў, якія вы дорыце сваёй каханай, а карыстаецеся самі. Неблагі разлік, праўда?

Таксама гэта варыянт эканоміі сямейнага бюджэту: калі вы навучыцеся варыць яе ўлюбёнае капучына, то аніводная кавярня не здолее змагацца з вамі ва ўзроўні пяшчоты і клопату ў кожным кубачку. 

Выбар прасціраецца ад элементарных ражковых кававарак да ультрасучасных кавамашын, дзе ад вас патрабуецца хіба што націснуць на кнопку і сачыць за рукамі.

У «5 элеменце» сёння можна набыць класную кавамашыну PHILIPS у растэрміноўку на 24 месяцы.

Робат-пыласос

Усё для таго, каб нелюбімую вамі прыборку перакласці на «плечы» машын і вызваліць час для нечага больш прыемнага і карыснага.

Калі вы не ў курсе, то робат-пыласос — гэта прылада, якая арыентуецца на ўбудаваны сэнсар. Падчас прыборкі робат рухаецца па паверхні і прыбірае смецце. Калі на яго шляху сустракаецца перашкода, разумная прылада яе абыходзіць. Звычайна такія гаджэты даволі кампактныя, могуць прыбіраць нават пад канапай ці іншай мэбляй.

Парадуйце сваю каханую такой разумнай штуковінай і абавязкова скажыце, што прыборка — гэта не жаночая справа.

Мультыстайлер

Нам цяжка гэта ўявіць, але некалі жанчынам даводзілася грэць на вуглях металічныя шчыпцы, каб ствараць выкшталцоныя прычоскі. Шчасце, што сёння можна проста скарыстацца мультыстайлерам.

Прылада звычайна мае мноства насадак для розных тыпаў прычосак. Хочаце выпрамленне — калі ласка, кудзеры — наогул без праблем, нават некалькіх відаў. Усё для таго, каб ваша дзяўчына эксперыментавала з новымі вобразамі.

Фотаапарат Fujifilm Instax Mini

Тэхналогіі і дыджытал — гэта, безумоўна, крута, але часам нам не хапае чагосьці знаёмага з дзяцінста і адчувальнага.

Фоцік Instax — нешта кшталту ўсім добра вядомых палароідаў. Гэта камера імгненнага друку, якая дае магчымасць не толькі зрабіць фота (прылада мае некалькі рэжымаў здымкі), але і тут жа яго раздрукаваць.

Ёсць сем версій камеры ў розных колерах, каб вы змаглі выбраць тую, што дакладна спадабаецца вашай дзяўчыне. Таксама Fujifilm прапануе мабільныя прынтары для друку фотаздымкаў з сацсетак.

Проста зараз у «5 элеменце» можна набыць FUJIFILM INSTAX MINI 9 і атрымаць у падарунак фотастужку FUJIFILM. Ваша каханая адразу зможа пачаць рабіць фотаздымкі і захаваць гэты цудоўны момант.

Абанемент у спа-салон

Калі ваша дзяўчына шмат часу праводзіць на працы, то трэба даць ёй ад яе адпачыць. Паход у спа-салон — гэта тое, што трэба.

Масаж, араматычныя працэдуры дапамогуць раслабіцца, забыць пра ўсе надзённыя праблемы і набрацца сілаў для скарэння новых вяршыняў.

Вечная асадка

Вы дорыце яе каханай і кажаце, што яна будзе заставацца самай прыгожай, пакуль гэтая асадка не перастане пісаць. А яна не перастане, бо ёй не патрэбныя ані чарнілы, ані стрыжні. Ага!

Металічны наканечнік асадкі выраблены са спецыяльнага металічнага сплаву, які пры кантакце з паперай уступае ў хімічную рэакцыю і пакідае след, падобны на след алоўка.

Надзейна, арыгінальна, сучасна.

Міні-сад з сукулентамі

З кветкамі жанчынам часам не ўдаецца дагадзіць. Калі цюльпаны і ружы падаюцца банальным выбарам, прэзентуйце фларарыум з сукулентамі. Як крута гучыць!

Гэтыя расліны не трэба часта паліваць, і яны будуць доўга радаваць сваёй ідэальнай прыгажосцю.

Фларысты змогуць сабраць «букет» згодна з вашымі пажаданнямі, каб у выніку атрымаўся сапраўдны твор мастацтва.

«5 элемент», з якім мы зрабілі гэты матэрыял, — найбуйнейшы рытэйлер электронікі і бытавой тэхнікі ў Беларусі. Сёння па ўсёй краіне працуюць 52 крамы, а таксама анлайн-крама 5element.by. У асартыменце «5 элемента» 20 тысяч тавараў, сярод якіх вы абавязкова адшукаеце падарунак для вашай каханай, маці, бабулі ці дачкі. Асабліва прыемна, што ўсе гэтыя рэчы можна набыць па добрых коштах і большасць — у растэрміноўку да 24 месяцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?