Трое падлеткаў з паўаўтаматычнай зброяй праніклі на тэрыторыю маёнтка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Мар-а-Лага ў Палм-Біч (штат Фларыда), пішуць інфармагенцтвы.
Інцыдэнт адбыўся 31 ліпеня. Трое 15-гадовых падлеткаў пры набліжэнні паліцэйскай машыны паспрабавалі ўцячы на аўтамабілі. Сыходзячы ад пагоні, яны натыкнуліся на другую патрульную машыну, пасля чаго пакінулі аўтамабіль і пералезлі праз агароджу Мар-а-Лага.
Падлеткі не ведалі, дзе яны аказаліся. Яны не спрабавалі пранікнуць у будынак, а толькі пералезлі праз сцяну, каб схавацца.
Паліцыя з дапамогай верталёта і службовага сабакі неўзабаве выявіла парушальнікаў. Да таго часу яны паспелі выкінуць заплечнік з АК-47 і 14 патронамі. Падлеткі сцвярджаюць, што аўтамат ім не належаў і быў знойдзены выпадкова.
Іх узялі пад варту, яны чакаюць рашэння суда.
Гэта не першы падобны інцыдэнт у Мар-а-Лага. У канцы студзеня паліцыянты затрымалі дзвюх жанчын, якія паспрабавалі на машыне прарвацца ў маёнтак Трампа. За рулём была 30-гадовая оперная спявачка Ханна Рэмхілд. Выявілася, што гэта не было тэрарыстычным актам, а Рэмхілд проста не ведала, куды едзе.