У Даніі ўпершыню ўвялі падатак на тлустыя прадукты

02.10.2011 / 21:48

У Даніі ўвялі першы ў свеце «тлусты» падатак -- на прадукты з высокім утрыманнем насычаных тлушчаў.

Падаткам будуць абкладацца алей, малако, сыр, піца і іншыя прадукты, калі яны ўтрымоўваюць больш за 2,3% насычаных тлушчаў.

Некаторыя людзі пачалі набываць такія прадукты з запасам напярэдадні павышэння цаны на іх, у той час як некаторыя вытворцы назвалі падатак «бюракратычным кашмарам».

Самі чыноўнікі выказалі надзею, што новы падатак дапаможа жыхарам абмежаваць спажыванне шкоднай тлустай ежы. Аднак некаторыя навукоўцы заявілі, што соль, цукар і рафінаваныя вугляводы з'яўляюцца больш небяспечнымі для здароўя, і змагацца найперш трэба з салодкім, а не з малаком.

Паводле Бі-Бі-Сі