У хуткім часе Нацыянальная бібліятэка пачне працу ў новым будынку непадалёк ад станцыі мэтро «Ўсход». Але ж напамін пра стары будынак застанецца ў кішэнях.
Гэта 10-рублёвая банкнота з выявай ранейшага будынку бібліятэкі. Паводле прэс-сакратара Нацбанку Міхала Журавовіча, ніякіх зьмен у банкнотах у сувязі зь «пераездам» бібіліятэкі не адбудзецца, тым больш выгляд гэтай купюры быў сфармаваны тады, калі новае бібліятэкі нават і ў плянах не існавала. Дый сам стары будынак застанецца як гістарычны помнік.
Таму пэўны час будзе існаваць разыходжаньне інфармацыі на грошах і ў рэчаіснасьці.
Увод у абарачэньне новых купюраў пакуль не прадугледжваецца.