П'еса «Сальта-мартале»

П'еса «Сальта-мартале»

У мінулыя выхадныя ў Брэсце стартаваў штогадовы тэатральны фестываль «Белая вежа — 2013».

Яго адкрыў спектаклем паводле п’есы Кандрата Крапівы «Хто смяецца апошнім» мінскі Тэатр-студыя кінаакцёра «Беларусьфільма». Затым Гродзенскі абласны тэатр лялек паказаў спектакль «Пікавая дама».

Кульмінацыяй другога фестывальнага дня стаў вулічны спектакль тэатра Strefa Ciszy з Познані. П’еса «Сальта мартале» для дванаццаці акцёраў і шасці фартэпіяна заснавана на гісторыі канца Другой сусветнай вайны і расказвае аб знішчэнні культурных каштоўнасцей.

Наступны вулічны спектакль у выкананні Львоўскага акадэмічнага духоўнага тэатра «Уваскрэсенне» брэстаўчане ўбачаць у сераду вечарам.

Завершыцца «Белая вежа» 14 верасня.

За гэты час гледачы ўбачаць 24 спектаклі ад 23 тэатральных калектываў з Беларусі, Азербайджана, Арменіі, Грэцыі, Егіпта, Ізраіля, Польшчы, Літвы, Расіі, Славакіі, Украіны, Чэхіі, Швецыі і Японіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?