10 верасня Беларуская дзяржаўная філармонія адкрые 76-ы канцэртны сезон. Пра гэта 9 верасня на прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміў мастацкі кіраўнік філармоніі заслужаны артыст краіны Юрый Гільдзюк.

Перад аматарамі музыкі выступяць Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Аляксандра Анісімава і саліст з Францыі Аліўе Шарлье (скрыпка), якія выканаюць творы Брамса, Моцарта, Глазунова.

Як паведаміў Гільдзюк, 1 кастрычніка адкрыецца VIII Міжнародны фестываль Юрыя Башмета, у якім возьмуць удзел славутыя выканаўцы — піяніст Мікалай Луганскі, скрыпач Максім Венгераў, камерны аркестр «Салісты Масквы». Адбудуцца таксама канцэрт у гонар 80-годдзя Кшыштафа Пендэрэцкага з удзелам самога кампазітара і прэм’ера твора беларускага кампазітара Валерыя Воранава «Архітэктон» на тэксты Веліміра Хлебнікава.

Паводле слоў мастацкага кіраўніка філармоніі, пройдуць Міжнародны конкурс выканаўцаў на струнных смычковых інструментах імя Міхаіла Ельскага, традыцыйны «Калядны фестываль», канцэрты міжнароднага форуму маладых музыкантаў «Мінская вясна», III Міжнародны фестываль «Уладзімір Співакоў запрашае».

Працягнуцца таксама цыклы канцэртаў «Джазавыя вечары ў філармоніі» і «Шэдэўры сусветнага арганнага мастацтва».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?