Калі я да вас прыйду на кухню ўначы, і не буду страляць, а толькі блакаваць вас і вашу жонку, гэта ўварванне ці не?
А можа вы яе збіць хацелі. Жанчына пры гэтым, калі я на яе накірую рулю аўтамата, скажа, што правядзе рэферэндум, а калі я стрэлю ў паветра — нават скажа, што вы ёй астабрыдлі.
Я надзену каску, буду есці ў вас на стале, але страляць болей не буду. Але аўтамат вазьму.
Пры гэтым я яшчэ буду ў масцы і ўсім на людзях удзень буду сцвярджаць, што гэта не я. Мяне няма.
Гэта самаабарона вашай кватэры ад вас. Пры гэтым я з кватэры вас не выпушчу, выключу вам ваша тэлебачанне, а сваё пакіну.
А па сваім тэлебачанні вашай жанчыне буду распавядаць, што вы свалачуга.
Пры гэтым калі міліцыя прыйдзе (з ААН нейкіх, ці нейкія журналісты), я іх не пушчу на парог. Бо мне з вашай жанчынай — няма чаго хаваць. Нам вашыя журналісты не патрэбныя. Нам хапае мяне ў масцы, вашай жанчыны і аўтамата, і мы шчаслівыя. Так, рэферэндум вашай жанчыны, праведзены мной і падлічаны маім аўтаматам, — будзе законным. Вынікі я вам пад дзверы прасуну ў ваш пакой, у якім я вас буду блакаваць.