Высновы з лекцыі (і наступнай дыскусіі) Хадаркоўскага ў КПІ, — піша ў Фэйсбуку Nataliya Lyutenko, якая прысутнічала ў зале:
«1. Нафта кіруе светам.
2. Пуцін — цар.
3. Захад не дапаможа, бо гл. п.1. і п.2.
4. Вы — нацыя, але п.1 і п.2.
5. Дэмакратыя ва Украіне — гэта добра, але п.1 і п.2.
6. Паўночны Каўказ наш, і мы будзем абараняць яго са зброяй у руках, калі спатрэбіцца, таму трэба прызнаць такое права і за Украінай у дачыненні да Крыма, аднак Украіне трэба памятаць, што п.1 і п.2.
7. Што рабіць? Украіне трэба ісці на кампраміс, дамаўляцца, ствараць у Крыме зону «сумеснага кіравання» (ці нешта кшталту таго, не зразумела) з РФ, дазволіць РФ дапамагаць (фінансава і інш.) рускім у Крыме, не радыкалізавацца, не адмяняць закон «аб мовах» (ім. Калеснічэнкі які), забяспечыць роўныя правы рускамоўным (хоць адзначыў, што «паўзучая русіфікацыя» таксама «не ёсць гуд») і прывыкаць да думкі, што «крымскае пытанне» зацягнецца.
Яшчэ выказваліся думкі, а-ля Венедыктаў аб «грамадзянскім супрацьстаянні ў грамадстве» («я глядзеў сацыялогію») і спробе ўсё спісаць на «вонкавыя фактары» (п.1 і п.2).
Настроі гледачоў, якія выходзяць з залы:
1. Яго Пуцін паслаў?
2. Вельмі хацелася, але не парвалі на анучы выключна з павагі да цяжкага турэмнага мінулага.
3. Сумна, таварыш абсалютна не ў тэме.
4. Віннічэнка мае рацыю: хто б ні прыйшоў да ўлады ў РФ, для нас толькі пяціметровы плот, візавы рэжым і драпаць як мага хутчэй у ЕС і НАТО».