У дзіцячым садзе мне пашанцавала з выхавацелькай. Клаўдзія Іванаўна была цудоўнай жанчынай. Клаўдзія растлумачыла мне — шасцігадоваму хлопчыку, што ў бойках я павінен станавіцца на бок слабога, зняважанага і пакрыўджанага. Менавіта дужы, тупы і нахабны прыніжае слабога. Таму хлопчык павінен мець мужнасць, павінен бараніць слабейшых, бараніць дзяўчатак. Проста і ясна.

Таму сёння я на баку ўкраінскай дзяўчынкі, на якую напаў постсавецкі бандыт.

Таму я на баку беларускай мовы, якую вынішчае тупы русіфікатар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?