У Мінску знойдзенае цела беларускага бізнесмена, паведамілі ў аддзеле інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю Следчага камітэта Беларусі.

Цела мужчыны 1968 года нараджэння было знойдзена сёння каля чатырох раніцы суседзямі каля дома, дзе ён пражываў. Паводле папярэдняй інфармацыі, загінулы ўпаў з вышыні 10-га паверха. Адна з разгляданых версій здарэння — суіцыд.

«Савецкі (горада Мінска) раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па факце смерці мужчыны. Праводзіцца комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на высвятленне ўсіх абставінаў здарэння. Следчыя апытваюць сваякоў і суседзяў загінулага, прызначана судова-медыцынская экспертыза», — распавялі ў Следчым камітэце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?