Савецкі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць даследчую праверку па факце гібелі выкладчыка Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта.

Як паведамілі ў СК Беларусі, цела выкладчыка 1949 года нараджэння ў пятлі было знойдзена яго калегамі сёння каля 17 гадзін у аўдыторыі.

Следчыя праводзяць агляд месца здарэння.

Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», трагедыя здарылася з намеснікам дэкана аўтатрактарнага факультэта, які выкладаў прадметы «тэхнічная эксплуатацыя аўтамабілей» і «рамонт аўтатранспарту».

«Гэта быў мой добры сябар і таварыш, вельмі добры чалавек. Праблем на працы ў яго не было аніякіх — гэта ўсё, што я магу сказаць, прабачце», — паведаміў Аляксандр Казацкі, выкладчык аўтатрактарнага факультэта БНТУ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?