Бестэрміновую забастоўку пачалі сёння работнікі Нацыянальнага грамадства чыгунак Францыі (SNCF), паведамляюць інфармагенцтвы.

Чыгуначнікі патрабуюць гарантый годнага ўзроўню аплаты працы ў найбліжэйшай будучыні, калі будзе праводзіцца лібералізацыя сектара. Таксама яны выступаюць супраць прызначанай рэформы працоўнага заканадаўства.

Цяперашняя стачка — 8-я па ліку з пачатку сакавіка гэтага года, і яна не абмежаваная па тэрміне. Сітуацыя можа негатыўна адбіцца на гледачах з суседніх краін, якія прыбудуць на футбольны чэмпіянат Еўра-2016 у пачатку чэрвеня.

Сёння на лініі працавала 60% запланаваных па раскладзе высакахуткасных экспрэсаў ТЖВ. Іншыя ўнутрырэгіянальныя і міжрэгіянальныя маршруты абслугоўваюць толькі 30% цягнікоў «Інтэрсітэ», 40% цягнікоў «Трансільен» і 50% экспрэсаў ПЭР.

Забастоўка чыгуначнікаў справакавала складаную сітуацыю ў транспартных сістэмах Францыі. Насельніцтва было вымушана перасесці на асабістыя аўто. У выніку на дарогах узніклі заторы. У бліжэйшыя дні сітуацыя з забастоўкамі і працай транспарту ў Францыі можа пагоршыцца. На некаторы час маюць намер спыніць дзейнасць работнікі Парыжскага аўтаномнага ўпраўлення транспарту (RATP) і лётчыкі авіякампаніі Air France.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0