Максімальны кошт тавараў, якія можна будзе ўвозіць на тэрыторыю краін Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) для асабістага карыстання, знізіцца з €1500 да €500. Пра гэта гаворыцца ў праекце дакумента Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК).

Мяркуецца, што зніжэнне будзе адбывацца паступова — у 2017 і 2018 гадах парог застанецца ранейшым, у 2019 годзе складзе €1 тыс., у 2020 — €750 і €500 — пачынаючы з 2021 года.

Акрамя таго, паводле дакумента, будзе паніжана максімальная вага тавараў, якія можна ўвозіць без пошлін. Яна зменіцца з цяперашніх 50 кг да 25 кг ў 2021 годзе.

Усе гэтыя змены закрануць толькі тых грамадзян, якія будуць прыбываць на тэрыторыю краін ЕАЭС на наземным транспарце — на аўтамабілях, аўтобусах, цягніках і марскіх судах. Акрамя таго, гаворка ідзе выключна пра тавары для асабістага карыстання.

Для тых тавараў, якія будуць перавозіцца ў асабістых мэтах на самалётах, максімальныя вага і кошт застануцца ранейшымі — 50 кг і €10 тыс. адпаведна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?