«Белнафтахім» вядзе перамовы па дыверсіфікацыі паставак нафты. Пра гэта заявіў старшыня канцэрна Ігар Ляшэнка у інтэрв'ю газеце «Рэспубліка».

«Нядаўнія рознагалоссі (з расійскім бокам) прымусілі нас уважліва прыгледзецца да магчымасці паставак нафты з іншых рэгіёнаў. Працэс не самы просты і хуткі: неабходна знайсці партнёраў, пралічыць лагістыку, розныя варыянты … Працягваем прапрацоўваць усе гэтыя пытанні: не на зло Расіі, але дыверсіфікацыя заўсёды з'яўляецца дадатковай падушкай бяспекі для эканамічнай устойлівасці любой галіны», — адзначыў Ігар Ляшэнка.

Пры гэтым ён не стаў называць канкрэтныя краіны і шляхі паступлення альтэрнатыўнай нафты:

«Перамовы ідуць, і іх змест з'яўляецца камерцыйнай таямніцай. Але пэўныя варыянты праглядаюцца».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?