Пробны грузавы цягнік запусцілі з Беларусі ў Кітай. Як перадае БЕЛТА, кантэйнерны састаў рушыў 6 траўня са станцыі Смаргонь і павінен прыбыць у горад Чэнду праз 12 сутак. На гэтым цягніку ў Кітай павезлі прадукцыю смаргонскай кампаніі «Кронаспан» — ДСП і ламінат.

Чыгунка даставіць груз хутчэй, чым карабель марскім шляхам — па моры шлях з Еўропы ў Кітай займае 45-60 сутак.

Беларуская чыгунка разглядае развіццё кантэйнерных перавозак у зносінах з Кітаем у якасці перспектыўнага кірунка дзейнасці. Таксама мяркуецца, што з цягам часу ў гэтую краіну пачнуць дастаўляць цягнікамі харчовую прадукцыю з Беларусі і гэта паспрыяе тавараабароту паміж дзвюма дзяржавамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0