Да канца 2017 года АРІП плануе стварыць на сайце rasсhet.by асабісты кабінет карыстальніка, у якім можна будзе ўводзіць паказанні лічыльнікаў вады, атрымліваць электронныя жыроўкі, заказваць выпіскі і іншую інфармацыю. Пра гэта паведаміў выканаўчы дырэктар ААТ «НКФА «АРІП» Уладзімір Русін.

— Мы хочам, каб чалавек не толькі карыстаўся прапанаванымі ў асабістым кабінеце паслугамі, але таксама каб у яго была магчымасць дадаваць новыя паслугі па сваім меркаванні. З магчымасцю міжбанкаўскай сістэмы ідэнтыфікацыі ад самога карыстальніка залежыць, якія карткі і рахункі ён хоча кансалідаваць для далейшай апрацоўкі дадзенай інфармацыі, нават калі яны прыналежаць розным банкам. Мы хочам, каб у чалавека была магчымасць аналізу інфармацыі за папярэднія перыяды ажыццяўлення нейкіх анлайн-аперацый, замовы даведак. Таксама такі асабісты кабінет можа спрасціць працэс скорынгавай ацэнкі, калі будзе прадастаўлена дастаткова інфармацыі, — распавёў Уладзімір Русін.

Пры запуску асабісты кабінет будзе з абмежаваным функцыяналам. Напрыклад, у карыстальніка будзе магчымасць увесці паказанні лічыльнікаў і паглядзець гісторыю сваіх жыровак з лістапада 2016 года. Аднак у АРІП абяцаюць, што з часам пашыраць функцыянал. У планах — укараніць магчымасць аплаты «камуналкі» проста з асабістага кабінета карыстальніка.

— Гэтая функцыя можа быць карысная кліентам, у якіх ёсць карткі розных банкаў і яны не заўсёды аплачваюць паслугі ЖКГ з аднаго і таго ж рахунку. У кабінеце можна будзе кансалідаваць некалькі рахункаў — не трэба будзе па некалькі раз уводзіць дадзеныя і ствараць некалькі шаблонаў, — патлумачыў Уладзімір Русін.

Старшыня праўлення НКФА «АРІП» Алена Антоні дадала, што асабістыя кабінеты карыстальнікаў будуць створаны не толькі для фізічных, але і для юрыдычных асоб.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0