Рассельгаснагляд з 15 мая узмоцніць лабараторны кантроль дзевяці прадпрыемстваў з Беларусі, гаворыцца ў прэс-рэлізе, які апублікаваны на сайце арганізацыі.

Па дадзеных нагляднага ведамства, падведамнае яму «Бранская МВЛ» выявіла неадпаведнасці нормам і патрабаванням Расіі і Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕЭС) у прадукцыі жывёльнага паходжання, якая паступіла з Беларусі.

Узмоцнена кантраляваць пачнуць: ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» і яго Капыльскі і Любанскі філіялы, ААТ «Баранавіцкі малочны камбінат», ААТ «Кобрынскі масласырзавод», ААТ «Пружанскі малочны камбінат», ААТ «Бабушкіна крынка», ААТ «Малочная кампанія «Навагрудскія дары», ААТ «Маладзечанскі малочны камбінат», КВУП «Мазырскія малочныя прадукты» і ААТ «Лепельскі малочна-кансервавы камбінат».

Таксама часова абмяжуюць пастаўку прадукцыі з ПУП «Малочны полюс» з-за паўторнага выяўлення рэшткаў нарфлаксацыну і афлаксацыну, а таксама пеніцыліну і тылазіну ў сухім абястлушчаным малацэ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?