Камічны выпадак адбыўся ў Барані — у міліцыю звярнуліся з заявай аб крадзяжы гарачай вады з крана, паведамляе Orsha.eu.

З заявай аб крадзяжы гарачай вады звярнуўся мясцовы жыхар. Уначы ён захацеў прыняць гарачую ванну, але з крана гарачай вады ішла толькі халодная. Жыхар Аршанскага раёна выліў каля трох кубоў вады чакаючы гарачую, і палічыў гэта нядобрасумленнасцю камунальнікаў — лічыльнік вады круціўся і, адпаведна, заплаціць прыйдзецца як за гарачую, хоць тэмпература была не больш за 25 градусаў.

Не дачакаўшыся гарачай ванны, жыхар Барані пачаў тэлефанаваць у дзяржаўныя службы, у тым ліку і ў міліцыю. На выклік з'явіўся міліцыянер у суправаджэнні трох санітараў псіхіятрычнай брыгады. Нягледзячы на прысутнасць медыцынскіх работнікаў, міліцыянер прыняў заяву аб крадзяжы з крана гарачай вады і растлумачыў, што, аказваецца, пасля 12-й ночы гарачую ваду ў кватэры не пастаўляюць у мэтах эканоміі. Санітары паслухалі чалавека і з разуменнем сышлі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0