Выданне Rolling Stone склала спіс са 100 найлепшых песень XXI стагоддзя. На першым месцы аказаўся трэк Crazy in Love амерыканскай спявачкі Беёнсэ з дэбютнага альбома выканаўцы Dangerously in Love 2003 года, запісаны пры ўдзеле яе мужа, рэпера Джэй-Зі.
На другім месцы — кампазіцыя Paper Planes брытанскай спявачкі M.I.A. Замыкае тройку Seven Nation Army групы The White Stripes.
У першую дваццатку ўвайшлі такія хіты, як 99 Problems Джэй-Зі, Runaway Канье Уэста, Alright Кендрыка Ламара, Toxic Брытні Спірс, Crazy дуэта Gnarls Barkley, Work It Місі Эліат, Rehab Эмі Уайнхаўс і Blackstar Дэвіда Боўі.
На апошнім, 100-м, радку знаходзіцца песня Gasolina пуэрта-рыканскага артыста Дэдзі Янкі.