Міжнародны аэрапорт на востраве Балі, які быў закрыты праз актыўнасць вулкана Агунг, аднавіў працу, так вырашылі ўлады Інданезіі, паведамляюць інфармагенцтвы.
Паводле апошніх дадзеных метэаралагічных службаў, у паветранай прасторы аэрапорта Нгурах-Рай больш няма вулканічнага попелу. Аэрапорт аднавіў працу раней, чым меркавалася. Аэрапорт быў зачынены прыкладна 12 гадзін. За гэты час каля 450 рэйсаў былі адкладзеныя, у выніку чаго былі парушаныя планы амаль 75 тысяч пасажыраў.
0
0
0
0
0
0