Напярэдадні 136-га дня нараджэння помнік беларускаму класіку вырашылі памыць — ачысціць ад бруду і налёту часу, піша Tut.by.

Клінінгавая кампанія «Аталіан» зрабіла гэта з дапамогай аддзялення дзённага знаходжання для людзей з інваліднасцю ЦСЗН Маскоўскага раёна Мінска і грамадскага аб'яднання «Сонечнае кола».

Помнік памылі пыласосам высокага ціску, які дае вялікі напор вады. Пры гэтым прымяняецца спецыяльны сродак для мыцця, якое дазваляе зняць усе прыродныя адклады.

Затым за справу ўзяліся падапечныя цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, што чысцілі пастамент помніка.

Паводле слоў загадчыцы аддзялення дзённага знаходжання Веры Васільевай, якая суправаджала ўдзельнікаў, гэтай акцыі яны чакалі ўвесь тыдзень: рыхтаваліся, вучылі вершы Янкі Купалы.

— Нашы маладыя людзі з інваліднасцю нідзе не працуюць, паколькі не могуць працаўладкавацца ў сілу сваіх асаблівасцяў. Сацыяльны ўдзел у жыцці горада — гэта крутая рэч. Яны могуць тут папрацаваць, адчуць сваю значнасць і неабходнасць. А культурная праграма яшчэ чакае нас далей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?