Карыстальнік Reddit пад нікам TheBubbaJoe апублікаваў кароткае відэа з птушанём паўліна.

У роліку бачна, як маленькі паўлін ходзіць па траве, спрабуючы угнацца за камерай. Яго хвост яшчэ не ўбраўся ў пер'е, таму спробы ўразіць гледачоў выклікалі толькі смех у дзяўчыны-аператара і яе сяброў.

Карыстальнікі сеткі прыйшлі ў захапленне ад убачанага. Большасць шчыра здзівілася таму, як выглядаюць дзіцяняты гэтых прывабных птушак. Але ўсе гледачы сышліся ў думцы, што маленькая птушка — неймаверна мілае стварэнне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?