Мінулай ноччу над Беларуссю ў чарговы раз пранесліся Персеіды — адзін з самых інтэнсіўных і прыгожых метэорных патокаў. Назіральнікі паведамілі, што нават за кароткую беларускую летнюю ноч у небе можна было налічыць болей за 300 знічак: метэоры праляталі ў сярэднім часцей чым раз на хвіліну. Калі раптам вы ўсё прапусцілі, не перажывайце — хоць і з нашмат меншай актыўнасцю, паток Персеіды можна назіраць ажно да 24 жніўня.

Нягледзячы на сапраўдны метэорны дождж, сфатаграфаваць метэоры досыць цяжка: з-за высокай хуткасці на фота пакідаюць след толькі самыя яркія з іх. Каб атрымаць гэтыя здымкі, фатограф Віктар Малышчыц патраціў больш за 1500 кадраў, зробленых у Стаўбцоўскім раёне ля Налібоцкай пушчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?