Знаёмства з Ельняй — адным з самых цікавых балот Беларусі — усе пачынаюць з турыстычнай сцежкі «Азяраўкі», на якой амаль кожны дзень бываюць турысты. Але калі вы ўжо там былі, а балота працягвае вабіць вас, то амаль заўсёды пункт нумар 2 для турыстаў — гэта возера Курганістае ў паўночнай частцы балота. Гэта самае вялікае з тых азёр, пакрытых сеткай маленькіх астраўкоў, якія ў летні перыяд становяцца прытулкам для рэдкіх у Беларусі шызых чаек.

Вядзе да возера дарога ад вёскі Сухавержа, па якой давядзецца прайсці каля трох кіламетраў (не спадзявайцеся праехаць яе на звычайным аўто!). А далей пачынаецца насціл для балотахода — спецыяльнай машыны, якая ёсць у распараджэнні заказніка. Гэты насціл і прывядзе вас да самага возера Курганістага — яно будзе па правым баку ад дарогі. Без гумовых ботаў тут ужо абысціся не ўдасца, больш таго, з вялікай верагоднасцю ў гэтых ботах апынецца і вада, але ўбачаныя краявіды не пакінуць вас абыякавымі. Зрэшты, мяркуйце самі — фатограф Віктар Малышчыц правёў у гэтым месцы ноч і раніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?