27 лютага ў сталічнай сярэдняй школе № 26 праходзіў раённы конкурс спартыўна-патрыятычнай песні. Як стала вядома Tut.by, падчас мерапрыемства раптам памёр настаўнік фізкультуры. Мужчыну было 54 гады.

— Сяргей Мар'янавіч з 155-й школы быў нават не ўдзельнікам, а проста гледачом. Гэта быў конкурс спартыўна-патрыятычнай песні, ён як класны кіраўнік быў у групе падтрымкі. Там з усіх школ былі дзеці, бацькі, настаўнікі, — паведаміла начальнік Упраўлення адукацыі Адміністрацыі Маскоўскага раёна Ала Куніцкая. — Наколькі мне вядома, ёсць заключэнне пра смерць — раптоўны шырокі інфаркт. Настаўніку было 54 гады.

Крыніца, якая паведаміла TUT.BY пра смерць педагога, сцвярджае, што напярэдадні Сяргей Мар'янавіч скардзіўся на стан здароўя, прасіў не адпраўляць яго на спаборніцтвы. Ва ўпраўленні адукацыі кажуць, што ўпершыню пра гэта чуюць:

— Калі б ён скардзіўся, мы ж усе людзі, хто б яго проста прымусіў? Тым больш гэта не той выпадак, калі трэба было, каб ён абавязкова быў.

Дырэктар 155-й школы, дзе працаваў настаўнік, адмовілася ад каментароў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?