Міністры замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус і Беларусі Уладзімір Макей. Фота Sb.by.

Міністры замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус і Беларусі Уладзімір Макей. Фота Sb.by.

Міністр замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей 5 сакавіка сказаў, што «Беларусь гатовая да падпісання ключавых дакументаў з ЕС, але ёсць пазіцыя адной краіны».

«Гэтыя дакументы, з нашага пункту гледжання, можна было б падпісаць хоць заўтра. Але, на жаль, так атрымліваецца, што з-за пазіцыі адной краіны Еўрасаюз становіцца закладнікам палітыкі гэтай краіны. Бо адна краіна пераносіць нейкія праблемныя нюансы ў двухбаковых адносінах на ўсю палітыку Еўрасаюза», — адзначыў Макей.

Пра якую ж краіну вядзецца гаворка? Крыніца, блізкая да беларускіх дыпламатычных колаў, паведаміла нам, што, хутчэй за ўсё, міністр выказаўся так пра Літву. Шмат супярэчнасцяў між Беларуссю і Літвой выклікае будаўніцтва нашай краінай атамнай станцыі на мяжы з гэтай краінай.

Каардынатар праграмы «Мінскага дыялогу» Дзяніс Мельянцоў пацвердзіў здагадкі, што гаворка, імаверна, вядзецца пра Літву, але падкрэсліў, што ёсць супярэчнасці і з Польшчай у адным пытанні.

«Гледзячы пра якія перамовы гаварыў спадар міністр. Калі пра «Прыярытэты партнёрства», то гэта Літва праз АЭС. Калі пра спрашчэнне візавага рэжыму — то Польшча, яна хоча асобны дакумент, які б дазваляў краінам Еўрасаюза мець у Беларусі неабмежаваную колькасць консулаў.

Наш бок непакоіцца, што польскія дыпламаты будуць масава выдаваць карты паляка. Таксама ў такім выпадку не працуе прынцып узаемнасці», — адзначае Дзяніс Мельянцоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?