Лунінецкая міліцыя 8 сакавіка выявіла целы трох мясцовых жыхароў з агнястрэльнымі раненнямі, паведамляе Следчы камітэт.

Вечарам 8 сакавіка 66-гадовы жыхар Лунінца, знаходзячыся ў гасцях у сваёй цёшчы, у ходзе сваркі выстраліў з ружжа ў сваю 56-гадовую жонку, яе 78-гадовую маці і 50-гадовага брата, ад чаго яны памерлі на месцы здарэння. Пасля гэтага мужчына стрэліў з ружжа сабе ў галаву, аднак застаўся жывы. Цяпер ён знаходзіцца ў бальніцы пад канвоем.

Супраць мужчыны распачалі крымінальную справу па ч.2 арт.139 (забойства) Крымінальнага кодэкса. Падазраваны раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся. Дазволу на захоўванне зброі ён не меў.

Абставіны здарэння высвятляюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0