Сёння ў прэс-цэнтры «Sputnik Беларусь» праходзіць прэс-канферэнцыя пасла Расіі ў Беларусі Міхаіла Бабіча, прысвечаная «пяцігоддзю ўваходжання Крыма ў склад Расійскай Федэрацыі».

Мы, рэдакцыі беларускіх недзяржаўных СМІ, узважыўшы ўсе плюсы і мінусы прысутнасці нашых журналістаў на гэтым мерапрыемстве, прынялі рашэнне ўстрымацца ад удзелу ў ёй.

Мы падкрэсліваем, што гэтае рашэнне ні ў якім разе не азначае ігнараванне пасла Расіі ці адсутнасць цікавасці да яго пазіцыі. Мы гатовыя сустрэцца са спадаром амбасадарам у фармаце прэс-канферэнцыі або асобных інтэрв'ю па тэме беларуска-расійскіх адносін, задаць усе пытанні, якія цікавяць нас, і данесці да нашых чытачоў яго адказы. Некаторыя з нас ужо адпраўлялі заяўкі на такое інтэрв'ю.

Аднак, улічваючы заяўленую тэму прэс-канферэнцыі, мы не хочам, каб прысутнасць нашых журналістаў там была вытлумачана нашымі чытачамі як падтрымка адной з пазіцый па падзеях у Крыме ў 2014 годзе. Акрамя таго, пазіцыя Расеі па гэтай тэме шырока і даўно вядома.

Галоўны рэдактар ​​TUT.BY Марына Золатава

Галоўны рэдактар ​​«Еўрапейскага радыё для Беларусі» Павел Свярдлоў

Галоўны рэдактар ​​БелаПАН Ірына Леўшына

Галоўны рэдактар «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч

Галоўны рэдактар «Народнай Волі» Іосіф Сярэдзіч

P.S. «БелГазета» таксама выказала салідарнасць з галоўнымі недзяржаўнымі выданнямі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0