Дэпутаты прынялі ў першым і другім чытанні папраўкі ў канстытуцыю аб перайменаванні сталіцы краіны Астаны ў гонар першага прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева, паведамляе tenginews.kz

«Прынята гістарычнае рашэнне», — сказаў спікер мажыліса парламента Нурлан Нігматулін.

Горад на месцы сённяшняй сталіцы Казахстана быў заснаваны ў 1830 годзе і да 1961 года называўся Акмалінск, затым Цалінаград. У 1992 г. быў перайменаваны ў Акмалу (што азначае «Белая магіла»).

Калі Назарбаеў вырашыў перанесці сталіцу з Алматы ў Акмалу, горад атрымаў назву Астана («Сталіца»).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0