Магілёўскі «Дняпро» летась хоць і вылецеў з Вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі, але ўсё адно застанецца ў эліце. Гэта стала магчыма праз аб’яднанне каманды з мінскім «Праменем». Праўда, клубу давялося змяніць назву. Цяпер каманда з Магілёва і па-беларуску, і па-руску будзе называцца аднолькава — «Дняпро».

Перад сезонам «Дняпро» таксама прадставіў новую эмблему. Яна выканана на беларускай мове, а таксама на ёй можна ўбачыць Пагоню (прысутнічае на гербе Магілёва). Чэмпіянат пачнецца ў гэтую пятніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?