Здарэнне ў Столінскім раёне адбылося вечарам 5 кастрычніка, паведамляе прэс-служба міліцыі ў сваім тэлеграм-канале. Экіпаж ДАІ звярнуў увагу на «Форд Скорпіа», які рухаўся без рэгістрацыйных знакаў з затаніраваным шклом.

Каб спыніць «Форд», супрацоўнікі ДАІ ўключылі пробліскавыя маячкі чырвонага і сіняга колераў і сталі сігналіць. Аднак кіроўца праігнараваў патрабаванні міліцыянтаў і паспрабаваў з'ехаць, уключыўшы заднюю перадачу.

Аўтааматар праехаў некалькі скрыжаванняў заднім ходам, а на чарговым быў заблакаваны службовым аўтамабілем.

Кіроўцам быў 19-гадовы мясцовы жыхар. Сёлета яго пазбавілі права кіравання за язду ў нецвярозым стане.

У дачыненні да альшанца склалі адміністрацыйныя пратаколы і даставілі ў ізалятар часовага ўтрымання да суда. Затым суд прыгаварыў яго на трое сутак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0