Міліцыя затрымала 38-гадовага жыхара Гродна, які ўцягваў непаўналетніх у спажыванне наркотыкаў, паведамляе МУС у сваім тэлеграм-канале.

Мужчына арандаваў ў цэнтры Гродна памяшканне, дзе арганізаваў гурток па робататэхніцы, які карыстаўся вялікай папулярнасцю.

Аператыўнікі правялі мерапрыемствы, падчас якіх стала вядома, што акрамя навучання дзяцей праграмаванню і мадэляванню робатаў разам з некаторымі вучнямі ён ужывае наркатычныя сродкі. Інфармацыя пацвердзілася.

Акрамя таго, у доме і на працоўным месцы мужчыны было выяўлена рэчыва расліннага паходжання, гэта была марыхуана.

Устаноўлена, што мужчына дзяліўся наркатычнымі рэчывамі з трыма падлеткамі 14-16 гадоў. Дарэчы, ён быў затрыманы праваахоўнікамі падчас курэння марыхуаны з адным з памяшканняў, дзе праводзіў заняткі.

Ёсць падставы меркаваць, што колькасць падлеткаў, якім «настаўнік» прышчапляў цікавасць да наркотыкаў, можа быць больш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0