Асабісты канфлікт паміж жыхарамі вёскі Станулі доўжыўся некалькі гадоў і прывёў да сур'ёзнага інцыдэнту, паведамляе міліцыя вобласці.
У ноч з 10 на 11 кастрычніка 22-гадовы хлопец, работнік мясцовага сельгаспрадпрыемства, прыйшоў да дома суседа. Пры сабе малады чалавек меў дзве бутэлькі з бензінам. Адну з іх ён запаліў і кінуў у сцяну, другую - у акно. Полымя імгненна ахапіла дах і ўнутранае памяшканне. 54-гадовы гаспадар паспеў пакінуць будынак і не пацярпеў.
Пажар знішчыў цагляны дом практычна цалкам. Шкода склала 25 тыс. рублёў.