Падчас палявання ў Кіраўскім раёне 12 кастрычніка застрэлілі аднаго з яго ўдзельнікаў. Заведзена крымінальная справа за прычыненне смерці па неасцярожнасці, распавяла TUT.BY афіцыйны прадстаўнік абласнога УСК Анастасія Лаўрыновіч.

Загінуламу 31 год. Ён удзельнічаў у загонным паляванні. Ад атрыманага ранення мужчына загінуў на месцы.

Загінулы — мясцовы паляўнічы. Яшчэ адзін удзельнік палявання — таксама мясцовы, другі прыезджы, распавялі ў Кіраўскай раённай структуры Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў.

На загоннае паляванне яны адправіліся з дазволам на здабычу дзіка, лася, казулі. Паляўнічыя кажуць, што прычыны смяротнага ранення паляўнічага могуць быць розныя — ад рыкашэту кулі і выпадковасці да парушэнняў правілаў палявання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0