Здарэнне адбылося раніцай у нядзелю на вуліцы Савецкай. 18-гадовы хлопец быў п'яны, але ў яго ў руках была біта. З ёй ён падышоў да выпадковага мінака, паведамляе абласная міліцыя.

Зламыснік нацягнуў сабе на твар майку і, дэманструючы ў руках спартыўны інвентар, спачатку стаў патрабаваць у незнаёмага мужчыны закурыць, а потым і грошы.

Калі ж атрымаў ад прахожага адмоўны адказ, замахнуўся, каб ударыць.

Аднак 62-гадовы мужчына не толькі змог абараніцца ад удару, але і забраць інвентар. Хлапец спалохаўся і ўцёк, а мужчына паведаміў у міліцыю. Літаральна праз некалькі гадзін 18-гадовы быў затрыманы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0