Учора супрацоўнікі крымінальнага вышуку Гродзенскага РАУС выявілі непаўналетніх у лясным масіве паблізу хутара ля чыгуначнай станцыі Жытомля ў Гродзенскім раёне, паведамляе Звязда.

Інфармацыя ў праваахоўныя органы паступіла ад гаспадара закінутага дома, жыхара Гродна. Мужчына распавёў, што мясцовыя жыхары бачылі двух падлеткаў, якія маглі знаходзіцца менавіта ў яго нежылым доме.

Супрацоўнікі міліцыі абследавалі закінуты будынак. А пазней з дапамогай службовага сабакі за кіламетр ад дома непаўналетнія былі знойдзеныя ў лясным масіве. Жывымі і здаровымі падлеткі перададзены бацькам.

Гэта ўжо трэцяе знікненне маладых людзей за непрацяглы адрэзак часу. У першым выпадку яны былі знойдзеныя ў лясным масіве паблізу вёскі Магіляны, у другім — каля аграгарадка Алекшыцы Бераставіцкага раёна.

«Удзень спалі, ноччу гулялі» — што вядома пра новы пабег закаханай пары гродзенскіх падлеткаў 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0