Увечары 14 кастрычніка на 67-м кіламетры аўтадарогі «мяжа РФ-Віцебск-Гомель-мяжа Украіны» сутыкнуліся аўтамабілі «Мерседэс» і «Рэно», паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
Фота: Следчы камітэт.
У выніку сутыкнення тры чалавекі, якія ехалі ў «Рэно», атрымалі цялесныя пашкоджанні, ад якіх адзін з іх памёр на месцы здарэння. Кіроўца «Мерседэса» не пацярпеў.
Сьледчыя просяць відавочцаў ДТЗ паведаміць аб вядомых абставінах па тэлефоне УСК па Віцебскай вобласці 8033 3998044 (кругласутачна).
0
0
0
0
0
0