Аварыя адбылася на аўтадарозе Парэчаны — Навагрудак — Нясвіж паблізу вёскі Сялец, піша БелТА.

28-гадовы мужчына ехаў на фуры MAN з паўпрычэпам ў бок польскай мяжы. У раёне развязкі трэба было сыходзіць направа, але па незразумелай прычыне кіроўца працягнуў рух прама. Машына стукнулася аб апору пуцеправода. Кіроўца загінуў на месцы. Два пасажыры атрымалі лёгкія траўмы, іх жыццю нічога не пагражае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0