Здарэнне адбылося на дачы ў вёсцы Шырокае, паведамляе абласная міліцыя.

Злодзей увайшоў на лецішча, узяўшы ключ з кошыка каля дзвярэй. З жаночай сумачкі прапала 300 рублёў. Знік і магнітны трымальнік для манет, што ляжаў на халадзільніку.

Аператыўнікі хутка вылічылі зламысніка. Неўзабаве 35-гадовая жыхарка гэтай жа вёскі не толькі расказала, як пранікла ў хату, але і вярнула большую частку грошай. Астатняе паспела патраціць на прадукты і цыгарэты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0