Інспектары знайшлі кіроўцу «Хонды», які ў Мінску жорстка падрэзаў аўтамабіль ДАІ. На парушальніка склалі два пратаколы, паведаміла Tut.by афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава

Нагадаем, усё адбылося на сталічнай вуліцы Леніна. Кіроўца «Хонды» ехаў у крайняй левай паласе і, мяркуючы па ўсім, збіраўся павярнуць налева на праспект Незалежнасці. Калі стрэлка ў дадатковай секцыі пагасла, ён уключыў іншы паваротнік, выруліў направа, чамусьці выехаўшы ў першую паласу, па якой рухаўся службовы аўтамабіль з бартавым нумарам 533 (ДАІ Гродна), і працягнуў рух прама.

Кіроўцам «Хонды» апынуўся студэнт аднаго са сталічных ВНУ са стажам кіравання менш за год. З пачатку 2019 года ён шэсць разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні ПДР. Паводле яго слоў, пры перастройванні ён страціў кіраванне і часткова заехаў у першую паласу, пасля чаго выраўнаваў аўтамабіль і працягнуў рух.

У дачыненні да парушальніка інспектары склалі два адміністрацыйныя пратаколы: па ч. 6 арт. 18.14 (Невыкананне патрабаванняў разметкі) і ч. 10 арт. 18.14 (Стварэнне аварыйнай абстаноўкі) КоАП Беларусі. За першае парушэнне прадугледжаны штраф ад 1 да 5 БВ, за другое - штраф ад 5 да 20 БВ з пазбаўленнем правоў на 2 гады або без пазбаўлення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0