Як паведамляе тэлеграм-канал Следчага камітэта, у ноч з 10 на 11 кастрычніка на вуліцы Рафіева ў Мінску паміж 24-гадовым маладым чалавекам і 43-гадовай жанчынай завязалася размова, падчас якой юнак зацікавіўся сабакам, якога яна выгульвала.

Малады чалавек прапанаваў купіць жывёлу, аднак яны не дамовіліся і працягнулі гаварыць на іншыя тэмы.

Развітаўшыся з новай знаёмай, мужчына схапіў сабаку і ўцёк. Жанчына не змагла яго дагнаць і звярнулася ў міліцыю. Неўзабаве мужчына быў затрыманы па месцы жыхарства, а жывёлу перадалі гаспадыні.

У дачыненні да маладога чалавека заведзеная крымінальная справа па ч. 1 арт. 206 («Рабаванне») Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0