Літоўская амбасада на сваім сайце апублікавала парадак цырымоніі перазахавання парэшткаў паўстанцаў 1863—1864 гадоў. Урачыстасці пачнуцца ў Вільні ў 8.30 22 лістапада.
А таксама падзялілася інфармацыяй, што ахвотныя трапіць на цырымонію могуць атрымаць ільготную візу, для гэтага трэба зарэгістравацца да 5 лістапада па ўказаным адрасе. Колькасць візаў абмежаваная, папярэджваюць у пасольстве.
З парадкам падачы заявы можаце азнаёміцца тут.