Аляксандр Лапачук працуе будаўніком, але па адукацыі ён аграном. Таму і эксперыментуе на сваім участку, у тым ліку і з экзатычнай садавінай, паведамляе Першы рэгіён.
«Вырошчваў абрыкосы, персікі, потым вырашыў паспрабаваць і іншае. Хурму вырашыў пасадзіць з цікавасці — атрымаецца, ці не», — кажа Аляксандр.
Атрымалася. Насенне для свайго саду хурмы Аляксандр Лапачук заказваў у знаёмых у Крыме. Вырошчвае дзікія дрэўцы, потым іх прышчапляе. На ўчастку некалькі гатункаў.
Суразмоўца кажа, што на гэтым не спыняецца — пасадзіў ужо і ківі. Будзем чакаць, што з гэтага атрымаецца…
0
0
0
0
0
0