Байцы спецназа сцягваюцца да пасольства Расіі ў Мінску, куды кіруецца калона дэманстрантаў, якія пратэстуюць супраць інтэграцыі.
У гэты момант дэманстранты ідуць праспектам Машэрава. Аўтамабілі сігналяць ім у знак салідарнасці.
Учора пратэсты адбываліся ў розных месцах Мінска. Яны скончыліся спакойна, калі не лічыць затрыманне дэманстрантамі п'янага правакатара каля будынка КДБ.