Малалетнія дзеці засталіся без нагляду і ўчынілі пажар у доме. Здарэнне адбылося 22 снежня ў Індрубцы (Астравецкі раён), паведамляе Рэгіянальная газета.

Фота: ostrovets.by

Фота: ostrovets.by

У доме жылі гаспадыня, яе двое дзяцей дашкольнага ўзросту і яе брат. Сям’я стаяла на ўліку — знаходзiцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, яе неаднаразова наведвала назіральная камісія.

У нядзелю раніцай жанчына пайшла на працу на ферму, яе брат у гэты час спаў.

Дзеці прачнуліся і ўбачылі запалкі, якія ляжалі на бачным і даступным месцы. Яны чыркалі імі і кідалі паміж ложкам і сцяной. Тады і загарэўся дом.

Дзеці спалохаліся, абудзілі дзядзьку. Мужчына кінуўся заліваць агонь вадой, паведаміўшы пра пажар сястры, якая тут жа прымчалася на дапамогу. Разам яны каля гадзіны змагаліся з полымем і, толькі калі зразумелі, што не могуць патушыць, выклікалі выратавальнікаў.

У выніку пажару агнём пашкоджаны маёмасць у доме, сцяна, столь.

За гульні дзяцей з агнём дарослыя будуць прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0