Адкрыццё мастацкай выставы Аляксея Марачкіна (Алеся Мары) «Зацьменне» адбудзецца ў сераду 19 лютага ў Мінску. Выстава арганізаваная пры дапамозе Праваабарончага цэнтра «Вясна» і экспануецца ўпершыню на асветніцкай пляцоўцы «Тэрыторыя правоў».

Новыя работы мастака прысвечаныя грамадска-значным падзеям апошніх гадоў і адлюстроўваюць сацыяльна-палітычную сітуацыю ў Беларусі праз уласны погляд творцы на культуру і дух беларускага народа.

Мастак вядомы як стваральнік партрэтаў гістарычных асоб, серыі партрэтаў «Мае сучаснікі», аўтар цыклу твораў «Народныя легенды і паданні». Сярод вядомых работ Марачкіна — «Маці Божая ахвяр Чарнобыля», «Палеская мадонна», «Плошча».

Шмат работ мастака сёння захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, у музеях і прыватных галерэях Беларусі, Польшчы, Германіі, ЗША.

Падчас прэзентацыі чакаецца выступ вядомых мастакоў, прагучаць бардаўскія песні.

Дзе і калі?

Асветніцкая пляцоўка «Тэрыторыя правоў», Мінск, вул. Ложынская, 16, памяшканне 404 (станцыя метро «Уручча»).

19 лютага, серада. Пачатак у 18.00. 

Уваход вольны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0